Гурт The Superbullz анансаваў выхад альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia"

11/05/2017 - 13:15

Гурт The Superbullz анансуе выхад свайго дэбютнага альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia".

“Ідуць часы, і ўсё зьмяняецца! Мы разам змяняем іх да лепшага! Моцнага! Галоўнага! Зямля полымем гарыць пад намі, і мы яшчэ мацней імкнемся да вяршыні Парнаса! Бязмежным агнём палаюць нашы сэрцы і з вачэй б’юць маланкі, калі нясем мы нашу справу людзям, ― анансуюць выхад дыска музыкі. ― Encierro! Encierro! Вітайце! "Hardcore zachodniaha palieśsia" нясуць вам у сваім першым альбоме пошчак капытоў магутных зуброў! І з моцай бізона гатовыя перамагаць! Разам мы запалім полымя Super слэмаў на танцпляцах! Да перамогі! We are the bulls! The Superbullz!”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі