Гурт “Крама” сыграе канцэрт разам з расійскім гітарыстам Сяргеем Воранавым

04/05/2017 - 10:36

5 траўня ў сталічным Doodah King Bar гурт “Крама” сыграе сумесны канцэрт з расійскім гітарыстам, удзельнікам гуртоў “Группа Стаса Намина”, “Лига Блюза”, CrossroadZ, “Неприкасаемые” і іншых Сяргеем Воранавым.

“Гэты канцэрт атрымаўся зусім выпадкова, не было часу ні на нармальную падрыхтоўку, ні на рэкламную кампанію, ― распавядае лідар “Крамы Ігар Варашкевіч. ― Проста Сяргей захацеў прыехаць адпачыць у Мінску і запытаўся, ці будзе які канцэрт. Я сказаў, што мы не планавалі, але можна нешта зрабіць. І вось так, крыху імправізацыйна дамовіліся на гэты канцэрт. Спачатку будзе выступ “Крамы”, а потым Сяргей Воранаў выканае разам з намі свае чатыры песні, уключаючы “Diamond Rain”, а таксама чатыры-пяць якіх-небудзь стандартаў. Напрыканцы імпрэзы магчымы джэм”.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі