Гурт ABBA ўпершыню за 35 гадоў запісаў новыя песні

27/04/2018 - 15:16

Шведскі гурт ABBA ўпершыню за 35 гадоў запісаў дзве новыя песні. Пра гэта паведамляецца ў яго афіцыйным акаўнце ў Instagram. Вядомая назва адной з іх — “I Still Have Faith In You” (“Я ўсё яшчэ веру ў вас”). Яна трапіць у фільм тэлеканала NBC, выхад якога запланаваны на снежань 2018 года. Цікава, што выканаюць песню “лічбавыя копіі” музыкаў.

“Мы ўсе ўчатырох адчулі, што праз 35 гадоў магло б быць цікава зноў аб’яднаць намаганні і адправіцца ў студыю гуказапісу. Так мы і зрабілі, — пішуць удзельнікі гурта. — І гэта было так, нібыта час спыніўся, і мы сышлі толькі на кароткія выходныя. Магчыма, мы пасталелі, але песня — новая. І гэта выдатна”.

Легендарны гурт ABBA быў створаны ў 1972-м, а распаўся праз дзесяць гадоў пасля гэтага. У яго ўваходзілі Агнета Фельтског, Б’ёрн Ульвеус, Бені Андэрсан і Ані-Фрыд Лінгстад. ABBA — адзін з самых папулярных поп-гуртоў у гісторыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі