Чытаць болей: Лукашэнка — пра "Зеніт": Яны з распальцоўкай прыехалі і недаацанілі мінчукоў
Той разгром у Санкт-Пецярбургу здарыўся пасля бліскучай хатняй перамогі дынамаўцаў над "Зенітам" (4:0). Яе эмацыйна пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Але ў асноўны час у гасцях лік быў 0:4, дадатковы час быў прайграны з лікам 1:4. Сацсеткі проста выбухнулі падазрэннямі пра здадзены матч.
"Працаваў і чакаў заканчэння чэмпіянату, — распавядае Сяргей Гурэнка. — Таму што толькі пасля яго заканчэння магу шчыра гаварыць на гэтую тэму. Каманда да матчу ў адказ з "Зенітам" была гатовая ідэальна. Душа радавалася, калі бачыў, як хлопцы трэніраваліся".
Паводле слоў трэнера, усялякае можа здарыцца ў матчы, але яго насцярожыла невыкананне часткай футбалістаў устаноўкі, якая адпрацоўвалася. "Не можа за тыдзень каманда так кардынальна змяніцца, — эмацыйна кажа Гурэнка. — ...Мне нецікава, што і як было ў гэтай гульні, хто чым займаўся. Для сябе я ўжо ўсё вырашыў. Я магу сказаць: маё сумленне чыстае. Гатовы прайсці ўсе праверкі, нават публічна, на цэнтральным тэлебачанні. Дэтэктар хлусні, сыроватка праўды, гіпноз — любыя найноўшыя тэхналогіі. Такіх выпадкаў яшчэ не было — чаму б не стаць першым?".
Сяргей Гурэнка кажа, што пасля Санкт-Пецярбурга ён не сустракаўся з уладальнікам каманды Юрыем Чыжом. Паводле чутак, кажа ён, Чыж нібыта лічыць, што гэта Гурэнка здаў той матч. Што да згадкі Гурэнкам на пасляматчавай прэс-канферэнцыі "Газпраму", то доказаў дачынення кампаніі да таго скандалу ён не мае.