ГУР Мінабароны Украіны арганізавала эвакуацыю з вострава Змяіны катоў

26/11/2024 - 17:49

Украінскія спецназаўцы на Змяіным / t.me/DIUkraine/

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны арганізавала эвакуацыю з вострава Змяіны ў Чорным моры 15 катоў і кацянят (першая падобная эвакуацыя адбылася яшчэ ў 2022 годзе). Байцы спецпадраздзялення "Цімур" іх там сабралі і прывезлі на "вялікую зямлю", перадалі ў адзін з найбуйнейшых прытулкаў для жывёл.

У ГУР адзначаюць, што правялі аперацыю перад набліжэннем зімовых маразоў, якія "ўскладняюць бесклапотнае жыццё шматлікіх катоў і кацянят, якія жывуць на востраве Змяіны".

Барацьба за ўкраінскі востраў Змяіны ішла ў 2022 годзе. Расіянам удалося яго захапіць (менавіта адзін з яго абаронцаў тады сказаў знакамітыя словы пра "рускі ваенны карабель"), але ў выніку іх адтуль выбілі. Цяпер востраў знаходзіцца пад украінскім кантролем.

t.me/DIUkraine/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі