Гулец зборнай Беларусі па баскетболе хоча атрымаць грамадзянства Польшчы

25/10/2022 - 15:42
Арцём Парахоўскі (у цэнтры) / Andrzej Romański / Energa Basket Liga

Гулец зборнай Беларусі па баскетболе Арцём Парахоўскі хоча атрымаць грамадзянства Польшчы і падасць адпаведную заяву, піша sportowefakty.wp.pl. "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час атрымаю польскі пашпарт, што, безумоўна, аблегчыць мне жыццё ў Польшчы, — кажа беларус. — Я жыву ва Уроцлаве ўжо 6 гадоў і не магу ўявіць, каб я і мая сям'я з'ехалі адсюль".

Парахоўскаму 35 гадоў. Ён — ураджэнец Мінска. За сваю кар'еру паспеў пагуляць у Беларусі, Украіне, Ізраілі, Расіі, Літве, Латвіі, Францыі, Андоры. За польскі клуб "Шлёнск" беларускі баскетбаліст выступае з 2022 года. Жонка Арцёма Парахоўскага з'яўляецца грамадзянкай Польшчы. Менавіта яна пасля пачатку вайны ва Украіне пераканала яго пакінуць Расію, дзе ён тады гуляў.

Беларускі баскетбол, як і расійскі, знаходзіцца пад санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі