Грызлоў: да 2023-га РБ і РФ пазбавяцца ад імпартных вырабаў у вытворчасці

15/04/2022 - 10:49

Да канца 2022 года і, "можа быць", яшчэ ў першай палове 2023-га Беларусь і Расія "пазбавяцца ад імпартных вырабаў у вытворчасці нашай прадукцыі". Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў расійскі пасол у РБ Барыс Грызлоў. Ён вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы легендарнага "імпартазамяшчэння". На яго ідуць вымушана, паколькі пастаўкі камплектуючых з-за мяжы сталі немагчымыя з-за санкцый.

Грызлоў кажа, што прадпрыемствы Беларусі і Расіі ўзгадняюць спісы вырабаў, якія збіраюцца замясціць уласнымі сіламі. Днямі кіраўніца Савета Федэрацыі РФ даведалася, што нават цвікі завозіліся ў Расію і цяпер трэба арганізоўваць іх вытворчасць (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі