Грызлоў будзе і амбасадарам у Беларусі, і прадстаўніком Расіі ў Кантактнай групе

23/12/2021 - 06:04

Барыс Грызлоў будзе нейкі час сумяшчаць працу амбасадара Расіі ў Беларусі і прадстаўніка РФ у Кантактнай групе па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша расійскае выданне "Коммерсант".

Учора кандыдатуру Грызлова на пасаду амбасадара ўхваліў профільны камітэт Дзярждумы. Афіцыйна наступным амбасадарам ён стане пасля адпаведнага ўказа Уладзіміра Пуціна.

Грызлоў — "палітычны цяжкавагавік", 20 гадоў ён працуе разам з Пуціным, а ў школе вучыўся разам з цяперашнім кіраўніком ФСБ Мікалаем Патрушавым. Яго заўсёды накіроўвалі на самыя важныя месцы: кіраўніка МУС, старшыні Дзярждумы, аднаго з лідараў "Адзінай Расіі", "адказнага па Украіне".

Цяперашні пасол Яўген Лук'янаў працуе ў Беларусі менш за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі