Грыбаўскайтэ выказалася наконт інцыдэнту на будаўніцтве Беларускай АЭС

26/07/2016 - 13:41

Інцыдэнты, якія паўтараюцца на будаўніцтве Беларускай АЭС, сведчаць пра абгрунтаванасць асцярогаў Літвы наконт бяспекі гэтай станцыі. Пра гэта ў аўторак заявіла літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, перадае ru.delfi.lt.

"Беларусь сыходзіць ад адказаў на пытанні пра бяспеку, не жадае пусціць назіральнікаў, і гэта выклікае ў нас непакой ўвесь час", — падкрэсліла прэзідэнт Літвы. Грыбаўскайтэ заявіла, што калі Беларусь не паклапоціцца пра міжнародныя стандарты бяспекі, то Літва разам з міжнароднай супольнасцю пастараецца перашкодзіць дзейнасці гэтай АЭС.

Як паведамлялася раней у СМІ, 10 ліпеня пры выпрабаваннях абсталявання рэактара з 2-4-метровай вышыні зваліўся агрэгат вагой 330 тон. Беларускія энергетыкі не даюць інфармацыі на гэты конт, але і не абвяргаюць звесткі.

Беларуская амбасада ў Вільні паведаміла, што інфармацыя пра магчымае здарэнне цяпер вывучаецца.

Дарэчы, гэта шжо не першыя звесткі пра здарэнні на будаўніцтве Астравецкай АЭС. У красавіку з'яўляліся звесткі пра пашкоджанне падтрыліваючых канструкцыяў. Тады афіцыйны Мінск заявіў, што гэта быў нязначны дэфект.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі