Грузчыкі разбілі раяль вядомай піяністкі з Канады Ангелы Х'юіт. Яна працяглы час была ў шокавым стане, паведамляе edition.cnn.com. Справа ў тым, што яе інструмент быў ручной работы. Унікальнае фартэпіяна Fazioli F247 з чатырма педалямі каштавала 194 тысячы долараў. Цяпер жа аднаўленню інструмент не падлягае.
Здарэнне адбылося ў студыі гуказапісу ў Берліне. Грузчыкі пераносілі раяль і не ўтрымалі яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.