Групу гамельчукоў затрымалі ў рэстаране за "Гуканне вясны"

27/03/2026 - 12:29

Гуканне вясны, ілюстрацыйнае фота

У Гомелі групу гараджан затрымалі за святкаванне ў рэстаране.

"З'явілася некаторая інфармацыя, што гэтае свята было "Гуканне вясны", нават, нібыта, узгодненае з аблвыканкамам. Адбывалася яно 21 сакавіка — у суботу", — пішуць праваабаронцы "Гомельскай вясны".

Паводле матэрыялаў, якія ім удалося знайсці ў адкрытых крыніцах, святкаванне праходзіла ў закрытым двары рэстарана. "У абрадзе бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, а для дзяцей гэта была сапраўдная забава", — адзначаюць праваабаронцы.

Тым не менш удзельнікаў затрымалі за "парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства".

Раней паведамлялася, што Веткаўскі музей адмяніў традыцыйнае "Гуканне вясны", прызначанае на 22 сакавіка. Чыноўнікі "не рэкамендавалі" праводзіць святкаванне ў сувязі з чарговай гадавінай Хатынскай трагедыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі