Група абаронцаў Курапатаў збіраецца на прыём да старшыні Мінгарвыканкама

27/02/2017 - 10:44

Першага сакавіка група актывістаў кампаніі па абароне Курапатаў збіраецца на прыём да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Аб гэтым у панядзелак паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. У гэты дзень Шорац будзе прымаць наведнікаў з 8.00 да 14.00. Янукевіч заклікаў прыходзіць у Мінгарвыканкам да 10.00. Па словах палітыка на прыём да старшыні горада таксама збіраецца група жыхароў дамоў, размешчаных у ваколіцах будоўлі.

У канцы тыдня у Курапатах можа прайсці мітынг пратэсту, паведаміў Янукевіч. Па яго словах, калі сітуацыя з будаўніцтвам у ахоўнай зоне будзе абвастраецца, удзельнікі абароны збіраюцца заклікаць людзей на масавы мітынг пратэсту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі