Гродзенскія мытнікі спынілі на мяжы паўтары тысячы літраў піва

15/01/2018 - 12:53

У фуры, якая ехала з Бельгіі на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз пункт пропуску "Каменны Лог", гродзенскія мытнікі выявілі 1500 літраў незадэклараванага піва.

Як піша сайт Мытнага камітэта, кіроўца падаў на мытны кантроль дакументы, паводле якіх у аўтамабілі перамяшчаліся пустыя металічныя Кегі аб'ёмам 50 літраў кожная. Але надгляд выявіў, што палова бочак напоўненая вадкасцю. Іх вырашылі накіраваць на экспертызу.

Экспертыза паказала, што ў кегах было светлае піва з утрыманнем этылавага спірту 5,0%.

34 кегі з півам канфіскаваныя. Гродзенскія мытнікі пачалі адміністрацыйную справу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі