Гродзенскім фігурантам "справы Ціханоўскага" прысудзілі ад 2 да 4 гадоў калоніі

02/06/2021 - 13:41

2 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Гродна агучыў прысуд па трох фігурантах "справы Ціханоўскага". 

Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу вінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч. 1 арт. 342 КК). Разнічэнку і Кнігу ў дадатак да гэтага вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК).

Усіх іх затрымалі 29 траўня на выбарчым пікеце ў Гродне, калі адбылася правакацыя супраць Сяргея Ціханоўскага.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", суддзя Вольга Бекушава вынесла наступныя прысуды:

Дзмітрый Фурманаў — 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Яўген Разнічэнка — 3,5 года калоніі агульнага рэжыму;

Уладзімір Кніга — 4 гады калоніі строгага рэжыму. 

Таксама суд абязаў выплаціць пацярпелым участковым Казлоўскаму і Рахунку па 1000 рублёў маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі