Гродзенская санстанцыя не знайшла праблем толькі на 5 запраўках з 103

22/11/2023 - 19:42

Хот-дог, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Санстанцыя Гродзенскай вобласці праверыла 103 аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных на аўтазапраўках. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў выяўленыя на 98 з іх.

Харчовую прадукцыю адпускаў персанал без медыцынскай даведкі пра стан здароўя з адзнакай аб праходжанні гігіенічнага навучання. Вытворчыя, дапаможныя і саніатрна-бытавыя памяшканні, як і халадзільнае абсталяванне не ўтрымліваліся ў чысціні. Прадукты захоўваліся разам з нехарчовымі таварамі, сырая і гатовая прадукцыя — таксама. Не выконваліся тэрміны прыдатнасці кулінарнай прадукцыі і тэмпературна-вільготны рэжым пры захоўванні харчовай прадукцыі.

Дый самі прадукты не заўжды былі бяспечнымі. У 10 адабраных пробах харчовай прадукцыі санстанцыя выявіла бактэрыі групы кішэчнай палачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі