Кнігі, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
Усё больш кніг у Беларусі прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Гродзенец спытаўся ў мясцовай міліцыі, што рабіць, калі ў сваёй бібліятэцы знойдзеш такую "экстрэмісцкую" кнігу. У адказ яму прапанавалі паведамляць пра знаходку сілавікам ці ідэолагам.
"У выпадку выяўлення вамі друкаванай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі, вы маеце права звярнуцца ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне лініі "102" альбо ў аддзел ідэалогіі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта", — цытуе выданне Hrodna.life адказ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сказалі таксама, што можна спытаць свайго ўчастковага. А вось, ці пакараюць чалавека за наяўнасць дома "экстрэмісцкай" кнігі, у міліцыі не ўдакладнілі.
Дарэчы, раней намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі казаў, што гэтыя кнігі проста нельга распаўсюджваць — прадаваць, дарыць, перадаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут