Грэка-каталіцкі святар з Івацэвічаў атрымаў 10 сутак арышту

30/11/2020 - 09:56

Грэка-каталіцкі святар з Івацэвічаў Віталь Быстроў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляе тэлеграм-канал @christianvision.

А ксяндза Вячаслава Барка на 1 снежня выклікаюць у Расонскі РАУС (Віцебская вобласць) "у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс". Раней яго ўжо выклікалі ў Следчы камітэт. Барку давялося даваць пісьмовыя тлумачэнні пра свой YouTube-канал.

Позва ў міліцыю / @christianvision

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі