Наступствы селя ў Непале / AP
Сярод людзей, зніклых без вестак падчас селя ў Непале, ёсць грамадзянка Беларусі.
Амбасада Беларусі ў Індыі пацвярджае гэтую інфармацыю: "У амбасаду Беларусі ў Індыі паступіла інфармацыя аб тым, што сярод зніклай групы турыстаў лічыцца грамадзянка Беларусі".
Дыпламаты дадалі, што дэталі ўдакладняюцца.
Сход селявога патоку на памежны пункт у Непале адбыўся 26 жніўня. Пры паводцы загінула больш за 350 чалавек, больш за паўтары тысячы лічацца зніклымі без вестак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут