Грамадскае абмеркаванне карэкціроўкі генплана Мінска працягнулі да 13 лістапада

10/11/2015 - 08:58

Грамадскае абмеркаванне карэкціроўкі генплана Мінска працягнулі да 13 лістапада "па просьбе мінчукоў". Першапачаткова яго планавалі завяршыць 5 лістапада. Пра гэта БелаПАН паведаміў галоўны архітэктар "Мінскграда" Аляксандр Акенцьеў.

Ён адзначыў, што, як і раней, азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генеральнага плана Мінска можна з панядзелка па пятніцу з 14-й да 18-й гадзіны ў будынку "Мінскграда" (вул. Камсамольская, 8, 2-гі паверх, кабінет 204). Аляксандр Акенцьеў кажа, што атрымана "велізарная колькасць" прапановаў і заўвагаў.

Нагадаем, эксперты прапанавалі перанесці грамадскае абмеркаванне карэкціроўкі генплана Мінска і правесці яго экспертызу за мяжой (у Расіі або ЕС).

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі