Госцяй інтэлектуальнага клубу Святланы Алексіевіч зноў стане Ніна Хрушчова

16/02/2020 - 14:40

Госцяй інтэлектуальнага клубу Святланы Алексіевіч зноў стане палітолаг Ніна Хрушчова. Сустрэча адбудзецца 26-га лютага. Падчас яе будзе весціся гаворка пра неадназначныя перамены ў ЗША і зрухі, якія вызначаюць палітыку буйнейшых дзяржаваў, таксама пра пераменлівую карціну свету і "гульцоў", якія прымяраюць на сябе ролю шоўмэнаў.

Ніна Хрушчова наведвала інтэлектуальны клуб нобелеўскай лаўрэаткі ў лістападзе 2019-га года, тады яна разважала пра лёс рускіх адлігаў.

Інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч дзейнічае з 2016-га года — пасля атрымання прэміі нобелеўская лаўрэатка заявіла, што патраціць частку грошай на стварэнне клубу для Беларусі, куды будзе запрашаць цікавых людзей з усяго свету. Гасцямі клубу ўжо стал Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванайгатэ, Аляксандр Сакураў, Станіслаў Бялкоўскі, Віктар Марціновіч, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі