"Гонар і годнасць". Пераходны Кабінет зацвердзіў медаль за служэнне Беларусі

11/02/2023 - 14:48
Вырашаць, хто атрымае ўзнагароду, будзе адмысловая камісія

Аб’яднаны Пераходны Кабінет зацвердзіў медаль за служэнне Беларусі. Ён называецца "Гонар і годнасць". 

"Гэта медальён серабрыстага колеру з выявай "Пагоні" ў лаўровым вянку, з надпісам "Беларусь перадусім"на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй", — паведаміла прадстаўніца Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Вырашаць, хто атрымае ўзнагароду, будзе адмысловая камісія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі