Гомельскага назіральніка Андрэя Стрыжака выдалілі з участка (відэа)

17/11/2019 - 19:43

З участка №29 Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акругі №31 выдалілі назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэя Стрыжака. Паводле ўказання старшыні выбарчай камісіі яго выправадзілі з дапамогай міліцыі, але затрымліваць не сталі.

Назіральнік хацеў азнаёміцца з пратаколам падліку галасоў і зняць яго на фота. Аднак старшыня камісіі Сяргей Кузняцоў у гэтым адмовіў. Калі Стрыжак паспрабаваў зрабіць здымак на тэлефон, старшыня камісіі паклікаў міліцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі