Гомель і яшчэ больш за 170 населеных пунктаў будуць лічыцца радыеактыўна чыстымі

04/08/2026 - 09:00

Радыяцыя, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Савет міністраў скараціў спіс населеных пунктаў, забруджаных радыенуклідамі.

Ад 1 студеня 2027 года радыеактыўна чыстымі будуць лічыцца больш за 170 населеных пунктаў. Са спісу былі выключаныя, напрыклад, Гомель, Лельчыцы, Лунінец, Іўе.

На тэрыторыі, якая пераходзіць з катэгорыі забруджанай у чыстую, пражывае больш за 560 тысяч чалавек.

Урадавае рашэнне спасылаецца на даследаванні, якія ў 2021-205 гадах праводзілі спецыялісты Мінпрыроды і Мінздароўя. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Саўміна, радыяцыйная сітуацыя ў гэтых мясцовасцях "істотна палепшылася".

У статусе забруджаных застаюцца яшчэ 1845 населеных пунктаў, дзе пражываюць больш за 360 тысяч чалавек.

Ільготы на бясплатнае харчаванне для дзяцей на тэрыторыях, якія выводзяць са спісу, застануцца да чэрвеня 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі