Глыбоцкая клініка закупляе да канца года 200 мяхоў для трупаў

16/12/2021 - 18:54

Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца абвясціла пра закупку 200 патолагаанатамічных мяхоў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Закупка будзе зробленая з адной крыніцы, мяхі патрэбныя да 24 снежня. Кошт партыі ацэньваецца ў 1500 рублёў.

Такія ж мяхі працягваюць закупляць у снежні і іншыя медустановы Віцебскай вобласці, хаця і значна меншымі партыямі. Напрыклад, Віцебскі абласны клінічны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі ў дадатак да папярэдніх дакупіў яшчэ 10 такіх мяхоў.

Міжа тым 15 снежня на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін сказаў, што на Віцебшчыне захворванне на COVID-19 зніжаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі