Глядач на Уімблдоне раздаваў тэнісісткам парады, як трэба гуляць — за гэта яму давялося самому выйсці на корт.
Гэты кур’ёзны выпадак адбыўся падчас выставачнага матчу, у якім удзельнічага бельгійская спартсменка Кім Клійстэрс. Тэнісістка не вытрывала падказак каментатара на трыбуне і прапанавала яму згуляць супраць сябе. Заўзятар пагадзіўся. Яго імя — Крыс Куін, ён ірландзец.
Пры гэтым мужчыну абавязалі пераапрануцца ў форму тэнісіста, бо дрэс-код на Уімбдоне строгі.
Заўзятара хапіла на дзве няўдала прынятыя падачы Клійстэрст, пасля чаго ён вырашыў пакінуць корт і проста сфатаграфавацца са спартсменкамі.
Пазней мужчына падзякаваў тэнісістцы ў Твітэры і напісаў, што яна зрабіла яго вялікім героем у вачах яго трох дачок.