Адкрыццё Параалімпіяды ў Вероне
Польскі тэлеканал TVP адмовіўся паказваць зборную Беларусі падчас цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды. Замест яе была заглушка з тэкстам пра салідарнасць з украінцамі.
Польскія гледачы не пабачылі і зборную Расіі. Справа ў тым, што арганізатары Паралімпійскіх гульняў дазволілі беларусам і расіянам выступаць пад дзяржаўнай сімволікай. Праз гэта 14 краінаў (у тым ліку і Украіна) вырашылі байкатаваць цырымонію адкрыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут