Гітарыста Aerosmith шпіталізавалі падчас канцэрта ў Нью-Ёрку (відэа)

11/07/2016 - 09:53

Гітарыста Aerosmith 65-гадовага Джо Перы шпіталізавалі падчас канцэрта ў Нью-Ёрку. Паведамляе ABC news.

Джо Перы пакінуў сцэну падчас канцэрта і страціў прытомнасць. Музыку была аказаная медыцынская дапамога, яго змясцілі ў шпіталь. Іншыя дэталі інцыдэнту не афішуюцца.

Спявак Эліс Купер у сваім твітары пры гэтым піша, што Джо Перы знаходзіцца ў стабільным стане, побач з сям’ёй.

Амерыканская рок група Aerosmith была створаная ў Бостане ў 1970 годзе. Бэнд з’яўляецца лідарам сярод амерыканскіх гуртоў па колькасці залатых, плацінавых і мультыплацінавых альбомаў.

На рахунку Aerosmith 15 студыйных альбомаў. У музыкаў чатыры "Грэмі". Каманда занесеная ў Залу славы рок-н-ролу.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі