Гісторыкі просяць Лукашэнку памяняць умовы конкурсу для помніка ў Курапатах

05/04/2017 - 15:03

Памяняць умовы і тэрміны конкурсу для помніка ў Курапатах прапаноўвае Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Адпаведны зварот яно накіравала на імя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў Савет міністраў і Міністэрства культуры. 

Гэты дакумент абнародаваў у сацсетках старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч

У звароце ўказваецца на шэраг прычынаў, якія ствараюць няроўныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе. Асноўная прычына — патрабаванне па выкананні генплана мемарыяльнага знака на геападаснове маштабам 1:500. Але гэты тапаграфічны матэрыял "з’яўляецца дакументам для службовага выкарыстання, што аўтаматычна закрывае ўдзел для творцаў і творчых калектываў, якія не маюць магчымасці гэтыя матэрыялы атрымаць", гаворыцца ў звароце.

Таксама ўказваецца на непразрыстаць прыняцця рашэнняў конкурсным журы і на тое, што склад журы дагэтуль не абнародаваны.

У сувязі з гэтым Таварыства аховы помнікаў прапаноўвае адмяніць загад Мінкульта і Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Курапаты”. Замест гэтага прапаноўваецца абвясціць конкурс паўторна і з новымі тэрмінамі. А ў новым палажэнні аб конкурсе прапаноўваецца прадаставіць зарэгістраваным удзельнікам падставовыя матэрыялы — у прыватнасціугеападасновай маштабам 1:500 для выканання генплана.

На сустрэчы з міністрам культуры патрабавалі вызвалення ўсіх абаронцаў Курапатаў

Мастак Драздоў: Немагчыма за тры тыдні зрабіць макет помніка у Курапатах

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі