Гістарычная падзея на Кубе: Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка кампартыі

16/04/2021 - 19:51

Гістарычная падзея адбылася на Кубе. 89-гадовы Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка кампартыі. Ён сказаў на партыйным з'ездзе, што "перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў".

Рауль Кастра кіраваў Кубай з 2006-га, пасля таго, як брат, Фідэль Кастра, перадаў асноўныя пасады яму. Але афіцыйна ён стаў кіраўніком дзяржавы ў 2008 годзе, а лідарам кампартыі — у 2011-м. Мае званне генерала арміі. Рауль Кастра ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1959 года, лідарам якой быў яго брат. Фідэль Кастра памёр у 2016-м ва ўзросце 90 гадоў.

У 2018-м кіраўніком дзяржсавета стаў Мігель Дыяс Канэль — Рауль Кастра ўжо тады рыхтаваўся да сыходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі