Гіганцкае туманнае воблака напалохала людзей на пляжы (відэа)

09/08/2017 - 13:25

Гіганцкае туманнае воблака напалохала людзей на пляжы. Здарэнне адбылося ў каліфарнійскім горадзе Санта-Круз. Як піша сайт ria.ru, было сонечнае надвор'е, яснае неба, калі раптам яно пацямнела, моцны вецер прынёс з сабой гэтае воблака. Людзі сталі спешна сыходзіць з пляжу. Некаторыя відавочцы падумалі, што “гэта канец свету”, іншыя вырашылі, што ў тумане схаваны вялізны “касмічны карабель”.

Ужо праз некалькі хвілін воблака прайшло далей і на пляжы зноў свяціла сонца. Відэа гэтай рэдкай з’явы з’явілася ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі