Instasamka, WHAM , Мэрая Кэры — лідары па праслухоўваннях у святы ў Беларусі / калаж Еўрарадыё
Якая можа быць вечарынка без музыкі? Асабліва калі гаворка ідзе пра Новы год. Еўрарадыё пацікавілася, што слухалі беларускія карыстальнікі папулярных музычных сэрвісаў апошнімі днямі. Атрымаўся нечаканы топ навагодніх песень.
Лідарам рэйтынгу за 31 снежня ў беларускім Spotify стала расійская спявачка Instasamka з песняй "За деньги да" (цытата з гэтай глыбокай кампазіцыі вынесеная ў загаловак). Слухаюць артыстку беларусы не толькі ў святы — яна заўжды знаходзіцца сярод лідараў.
На другім месцы ўжо больш чаканая кампазіцыя: Last Christmas ад гурта Wham! Затым у топе ідзе расійскі рэпер Big Baby Tape з песняй Like A G6, на чацвёртым месцы яшчэ адна песня ад Instasamka, а на пятым — "Навагодняя" ад групы Дыскатэка Аварыя.
Тая самая Instasamka у лідарах і чарта Apple Music — праўда, яе "За деньги да" займае зараз другі радок. На першым месцы ў сэрвісе па праслухоўваннях сярод беларусаў цяпер Мэрая Кэры з All I Want For Christmas Is You. На трэцім — Bobby Helms з Jingle Bell Rock.
На чацвёртым месцы — яшчэ адна расійская артыстка, Anna Asti, з песняй "По барам", на пятым — Jingle Bell у выкананні Фрэнка Сінатры.
А якія песні ствараюць навагодні настрой вам? Можаце расказаць нам у каментарах у тэлеграме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут