“Гэта мэсэдж беларусам, мы не супраць іх”: у Адэсе з’явілася вуліца Каліноўскага

27/04/2024 - 10:21

Адэса / pixabay

Вуліцай Кастуся Каліноўскага цяпер будуць зваць вуліцу Беларускую ў Адэсе. Перайменаваць вуліцу ў мінулым снежні прапанавала ініцыятыва "Вольная Беларусь".

"Гэта пэўны мэсэдж беларускаму народу, што мы не супраць іх. Мы якраз уводзім у тапаніміку змагара за свабоду гэтага народа і падтрымліваем байцоў аднайменнага палка", — сказаў гісторык Аляксандр Бабіч.

Гэта не першы ўкраінскі горад, у якім мяняюць імя вуліцы Беларуская. Прыкладам, у горадзе Мукачава, што на Закарпацці, аднайменную вуліцу таксама вырашылі назваць у гонар Кастуся Каліноўскага.

Што праўда, мясцовыя дагэтуль часта па звычны завуць яе “Беларускай”. Нашаму карэспандэнту яны тлумачылі гэта тым, што негатэва ў адрас беларусаў не адчуваюць. Пачытайце наш рэпартаж з той самай вуліцы ў Мукачава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі