Герой вайны за незалежнасць ЗША Казімір Пулаўскі мог быць жанчынай

07/04/2019 - 13:58

Герой вайны за незалежнасць ЗША Казімір Пулаўскі мог быць жанчынай або інтэрсексуалам. Такую гіпотэзу вылучаюць навукоўцы, якія вывучаюць біяграфію амерыканскага генерала польска-ўкраінскага паходжання.

Казімір Пулаўскі лічыцца “бацькам амерыканскай кавалерыі”. Пасля паразы паўстання 1772 года ён адгукнуўся на заклік Бенджаміна Франкліна і прыбыў у ЗША, дзе далучыўся да вайны за незалежнасць.

Яшчэ каля 20 гадоў таму навукоўцы выявілі, што шкілет Пулаўскага мае характэрныя жаночыя прыкметы. Аналіз ДНК паказаў: парэшткі сапраўды належаць легендарнаму генералу і яны падобныя да жаночых, паведамляе Бі-бі-сі.

Даследчыкі не выключаюць, што гэта з’ява інтэрсэксуальнасці, калі чалавек мае прыкметы абодвух палоў. Пулаўскага гадавалі як мужчыну і ён не мог ведаць пра асаблівасці сваёй фізіялогіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі