Генсакратаром Федэрацыі футбола 4 траўня можа стаць Юрый Вяргейчык

26/04/2018 - 18:17

4 траўня ў Доме футболе пройдзе пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Асноўнае пытанне, якое будзе разглядацца, датычыць прызначэння генеральнага сакратара федэрацыі, піша "Прессбол".

Цяпер пасады першага намесніка старшыні БФФ і генеральнага сакратара сумяшчае Сяргей Сафар'ян. Днямі стала вядома, што ад пасады генсакратара ён хоча адмовіцца. 

Паведамляецца, што на пасаду генсакратара БФФ будзе прапанаваная кандыдатура Юрыя Вяргейчыка.

Пасяджэнне выканкама пачнецца ў 11.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі