Надпіс "Дзеці" каля драмтэатра ў Марыупалі, які разбамбілі войскі РФ / спадарожнікавы здымак Maxar
У выніку расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 115 дзяцей. Яшчэ 140 параненыя, паведамляе Генпракуратура Украіны.
Больш за ўсё ахвяр у Кіеўскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.
Генпракуратура падкрэслівае, што дзеці пацярпелі ў тым ліку ў выніку абстрэлу грамадзянскіх аб'ектаў.
— З-за рэгулярных бамбаванняў і абстрэлаў узброенымі сіламі РФ аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры і жылых кварталаў пашкоджаны 489 устаноў адукацыі. 69 з іх цалкам разбураныя, — гаворыцца ў паведамленні.
Звесткі няпоўныя, бо няма доступу да раёнаў актыўных баявых дзеянняў і часова акупаваных тэрыторый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут