Генерал Ратка Младзіч асуджаны на пажыццёвае зняволенне

22/11/2017 - 16:51

Генерал арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіч асуджаны на пажыццёвае зняволенне. 22 лістапада такое рашэнне вынес Міжнародны трыбунал па вайсковых злачынствах у былой Югаславіі. Младзіч быў прызнаны вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці. У першай палове 1990-х, калі ён камандаваў арміяй баснійскіх сербаў, былі забітыя тысячы мірных жыхароў Босніі і Герцагавіны. Галоўнае злачынства, здзейсненае на загад генерала, — забойства ў Срэбраніцы ў 1995-м больш за сямі тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў.

Сын Младзіча і адвакат ужо заявілі, што абскардзяць прысуд, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Як вядома, Ратка Младзіч хаваўся ад міжнароднага трыбуналу на працягу 16 гадоў. Сербскія спецслужбы змаглі яго арыштаваць у траўні 2011 года. Пасля гэтага генерала адправілі ў суд у Гаагу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі