Генасамблея ААН патрабуе, каб Расія неадкладна спыніла вайну ва Украіне

24/03/2022 - 17:24

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Гуманітарныя наступствы агрэсіі супраць Украіны". 

Дакумент патрабуе, каб Расія неадкладна спыніла баявыя дзеянні ва Украіне, не нападала на грамадзянскае насельніцтва і аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Ад Расіі патрабуюць гарантаваць бяспечныя праходы для мірных грамадзян, а таксама гуманітарны доступ да тых, каму патрэбная дапамога.

За гэты дакумент прагаласавалі 140 дзяржаў, супраць — пяць (Расія, Беларусь, КНДР, Сірыя і Эрытрэя). 38 дэлегацый устрымаліся.

Раней Савет бяспекі ААН не прыняў рэзалюцыю па гуманітарнай сітуацыі ва Украіне, якую прапанавала Расія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі