“Газпрам” стаў даўжніком беларускага дзяржбюджэту

06/04/2016 - 08:35

“Газпрам” стаў даўжніком беларускага бюджэту. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства фінансаў. Кампанія ачоліла спіс неплацельшчыкаў сярод арганізацый недзяржаўнага сектара эканомікі Мінскай вобласці.

Як піша Ежедневник, гэта можа быць звязана з закрыццём прадстаўніцтва кампаніі. Такую неафіцыйную версію выказаў выданню прадстаўнік “Газпрам трансгаз Беларусь”. Раней у Мінску існавала прадстаўніцтва “Газпрама”, якое працавала з 1998 па 2015 год. Летась было вырашана яго зачыніць, бо ў краіне працуе 100-адсоткавае даччыннае таварыства “Газпрам трансгаз Беларусь”.

Запазычанасць перад бюджэтам можна растлумачыць нязначнымі грашовымі абавязаннямі прадпрыемства, якое знаходзіцца ў працэсе закрыцця.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі