Газета New York Times упершыню выкарыстала слова “трясянка”

18/12/2022 - 10:06
Твіт New York Times / twitter.com/NYT_first_said

Газета New York Times у сваім тэксце упершыню выкарыстала слова "trasianka". Яго ўжылі ў артыкуле пра пераклад новай кнігі беларускай літаратаркі Юліі Цімафеевай "MOTHERFIELD: Poems and Protest Diary".

Гэты тэрмін можа мець негатыўнае адценне, але паэты, як я заўважыў, схільныя знаходзіць яго захапляльным, — піша журналіст New York Times.

“Motherfield” ці "Матчына поле" — паэтычны зборнік Юліі Цімафеевай, які выйшаў на англійскай мове. У ім Цімафеева разглядае пытанні мовы, нацыяналізму і прыгнёту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі