Гайдукевіч заклікаў беларусаў нападаць на апазіцыйных палітыкаў

05/07/2025 - 15:23

Гайдукевіч заклікаў беларусаў нападаць на апазіцыйных палітыкаў

Старшыня праўладнай партыі ЛДПБ Алег Гайдукевіч заявіў, што дзеянні Яўгена К., які кінуў пластыкавае вядро ў бок Паўла Латушкі, цалкам могуць быць залічаныя "адпаведнымі органамі пры вяртанні", піша "Позірк".

"Яму далі штраф 1.000 еўра і за кошт польскага боку дэпартуюць у Мінск. Вось што трэба рабіць. Бярэш пустое вядро, падыходзіш да [Паўла] Латушкі, [Франака] Вячоркі або [Сяргея] Ціханоўскага... Пластмасавае, каб не параніць. І кідаеш у іх вядро... <...> І вяртаешся дадому, — сказаў Гайдукевіч.

Пракуратура ў Варшаве паведаміла ўчора аб пачатку расследавання па факце нападу на кіраўніка НАУ Паўла Латушку. Нападнік прызнаў сябе вінаватым. Ён быў аштрафаваны і, верагодна, будзе дэпартаваны з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі