Гайдукевіч: Езджу па раёнах, прашу людзей вылучыць мяне сенатарам

16/08/2016 - 11:14

Накіраваўшы свайго намесніка Алега Гайдукевіча балатавацца ў парламент, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч дамагаецца свайго вылучэння ў Савет рэспублікі ад Мінскай вобласці. Вось што ён распавёў Еўрарадыё:

“Трэба, каб мяне патрымалі ў адным раёне, але я ўжо дабіўся падтрымкі ў трох афіцыйна. І чакаю зараз рашэння. Усё ж ідзе паводле закону: і рэгістрацыя ў Цэнтрвыбаркаме, і дакументы я ўсе здаў, і дэкларацыі. Усё, як у законе прапісана, я зрабіў”.

Зараз Гайдукевіч чакае, каб за яго вылучэнне прагаласавалі дэпутаты мясцовага савету і чыноўнікі выканкама хаця б аднаго з раёнаў Мінскай вобласці. І спадзяецца, што яго, такога вядомага ў Беларусі чалавека, падтрымаюць у якасці сенатара. Тым не менш, не выключае і негатыўнага развіцця падзей.

“Ролю адыгрывае такі момант — не прыйдуць дэпутаты (мясцовага савета на галасаванне па вылучэнні яго ў якасці сенатара — Еўрарадыё) і тады нічога не будзе”, — кажа Сяргей Гайдукевіч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі