Гаспадара бел-чырвона-белай хаты арыштавалі на 25 сутак

21/12/2021 - 14:10

Палачаніна Анатоля Каханчыка арыштавалі на 25 сутак, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Мужчыну затрымалі 20 снежня, калі ён прыйшоў у міліцыю, і абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні". Паводле папярэдняй інфармацыі, пад арыштам ён трымае сухую галадоўку.

Уладам муляе вочы прыватны дом Каханчыка ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна. Год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў герб "Пагоня". За гэта яго ўжо судзілі як за несанкцыянаваны пікет, а потым пагражалі крымінальнай справай — нібыта за злоснае хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі