На жаночай гонцы этапа Кубка свету ў Аўстрыйскім Хахфільцэне біятланістка Ганна Сола выйграла залаты медаль.
Яна адстралялася без промахаў і паказала найлепшы вынік на трасе — 20:44.4.
Сола — адзіная прадстаўніца нацыянальнай зборнай па біятлоне, якая не падпісала праўладны ліст спартоўцаў.
У першую дзясятку ўвайшла яшчэ адна беларуская біятланістка: восьмае месца заняла Дзінара Алімбекава. Яна таксама адстралялася без промахаў, але яе час — 1:08.0.
Сёння беларускія біятланісты таксама заваявалі медаль: Антон Смольскі быў трэцім у мужчынскім спрынце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут