Ганна Канапацкая: Адтэрміноўка "дэкрэта аб дармаедах" — гэта не перамога

09/03/2017 - 15:18

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая не лічыць адтэрміноўку "дэкрэта аб дармаедах" перамогай беларускай апазіцыі.

"Безумоўна, прыемна, што ўлады адрэагавалі на выступы грамадзянаў. Але я не назвала б гэта перамогай. Мы кажам, што дэкрэт у тым выглядзе, у якім ён існуе зараз, мусіць быць адменены без усякіх зменаў. На маю думку, сёння нічога глабальнага не адбылося. Проста прынятае рашэнне пра магчымую адтэрміноўку", — распавядае Еўрарадыё Ганна Канапацкая.

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што ставіць барацьбу з сацыяльнымі ўтрыманцамі на паўзу. Але Аб'яднаная грамадзянская партыя, сябрам якой з'яўляецца Канапацкая, 15 сакавіка збіраецца правесці ў Мінску "Марш недармаедаў", накіраваны супраць дэкрэта №3, а на Дзень волі (25 сакавіка) у сталіцы запланаваная яшчэ адна масавая акцыя супраць збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі