Ганна Бонд зноў абяцае распрануцца, калі БАТЭ пераможа "Рому"(фота)

09/12/2015 - 14:07

Тэлевядоўца Ганна Бонд зноў абяцае распрануцца ў выпадку перамогі БАТЭ над "Ромай" у сённяшнім матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Раней Ганна Бонд абяцала распрануцца, у выпадку перамогі БАТЭ над "Барселонай". Але тады барысаўская каманда прайграла 0:2.

На поле тэлевядоўца выбягаць не будзе, бо знаходзіцца не ў Рыме, а ў Беларусі. А "сюрпрыз" абяцае выкласці на сваёй старонцы ў сацсетках, паведаміла яна ў размове з Еўрарадыё.

Ганна Бонд: "Я ўжо падрыхтавалася. Бегаць я не буду, бо футбалісты ў Рыме, а я туды не дабягу. Я падрыхтавала іншы "сюрпрыз", калі сёння будзе перамога, апублікую ў сябе на старонцы. Будзе ўсё, як я і абяцала".

Сённяшні матч БАТЭ - "Рома" пройдзе ў Рыме на стадыёне "Стадыё Алімпіка". Гульня пачнецца ў 22.45 паводле беларускага часу. Мінулы раз барысаўцы абыгралі "Рому" з лікам 3:2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі