Гандбалісты СКА прайгралі французскаму “Сен-Рафаэлю”

21/02/2016 - 07:29

Гандбалісты мінскага СКА пацярпелі першую паразу ў групавым этапе Кубка ЕГФ. У гасцявым матчы другога тура спаборніцтваў камандаў групы С падапечныя Спартака Мірановіча на роўных змагаліся з французскім “Сен-Рафаэлем”, але ў выніку гаспадары мінімальна перамаглі беларусаў — 31:29 (17:16).

Нагадаем, што ў першым туры СКА абыграў на сваёй пляцоўцы швейарскі “Вінтэртур” з лікам 31:27. Дарэчы, сёння швейцарцы прымуць дацкі “Б’ёрынгбро”, які ў першай сустрэчы быў мацнейшым за “Сен-Рафаэль” — 31:26.

На сёння лідарам у групе з’яўляецца “Б’ёрынгбро”, які мае два ачкі пасля адной гульні, за ім ідуць СКА і “Сен-Рафаэль” — па два ачкі пасля двух матчаў. У “Вінтэртура” нуль ачкоў.

У плэй-оф турніру выйдуць па дзве найлепшыя каманды з чатырох груп.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі