Ганаровага грамадзяніна Ушацкага раёна судзілі за "экстрэмізм"

20/09/2024 - 08:27

Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Генадзь Арлоўскі — крайні злева / t.me/vitebsk_info

Ва Ушачах у аддзяленні "Белтэлекама" адбылася аблава сярод супрацоўнікаў.

Як піша тг-канал "Віцебск, я гуляю", пад адміністрацыйны суд трапілі не менш за тры супрацоўнікі. Усіх абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмізму.

Адзин з затрыманых — кабельшчык-спайшчык чацвёртага разраду лінейна-тэхнічнай групы Ушацкага ўчастка "Белтэлекам" Генадзь Арлоўскі. Паведамляецца, што ён ганаровы грамадзянін раёна, у 2022-м яго партрэт вісеў на раённай Дошцы гонару, пра яго напісана шмат артыкулаў у мясцовай раёнцы.

Таксама пад суд трапілі інжынеры Сяргей Чарткоў і Дзмітрый Федуковіч. У артыкуле ў раённай газеце Федуковіча называлі "гонарам раённага вузла сувязі".

Усіх траіх мужчын судзіла Аксана Мішута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі