Намеснік пракурора Гомеля выдаў санкцыю на прымусовае медыцынскае абследаванне мясцовай жыхаркі ў стацыянарных умовах, паведамляе прэс-служба Генпракратуры.
Жанчына была кантактам першага ўзроўню, таму ў яе падазраюць заражэнне каранавірусам COVID-19. Прымусовыя меры прымаюцца таму, што гамяльчанка "не пажадала добраахвотна выконваць нормы закона", удакладняюць у пракуратуры.
На сёння ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 2381 выпадак заражэння каранавірусам. 33 чалавекі, заражаныя COVID-19, памерлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.