Галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра" стаў украінец Юрый Вярнідуб

07/11/2019 - 16:21

Галоўным трэнерам футбольнага клуба "Шахцёр" (Салігорск) стаў украінец Юрый Вярнідуб. Яго памочнікамі будуць Валерый Міхайленка, Аляксандр Ногін і Ігар Фокін. Прэс-служба футбольнага клуба інфармуе, што паколькі дазвол на працу Вярнідуба ў Беларусі яшчэ афармляецца, у бліжэйшым матчы чэмпіянату краіны са "Славіяй" выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера застаецца Сяргей Нікіфарэнка.

Пра звальненне галоўнага трэнера "Шахцёра" 60-гадовага расійскага спецыяліста Сяргея Ташуева стала вядома 4 лістапада. Супрацоўніцтва было скасавана "па пагадненні бакоў" за тры туры да фінішу. Гарнякі ідуць у чэмпіянаце на трэцім месцы.

Вярнідубу 53 гады. У мінулым ён быў футбалістам, апошні клуб — "Зеніт" (Санкт-Пецярбург). Трэнерскую кар'еру пачаў у 2001-м. Яго апошняя каманда — луганская "Зара". Прызнаваўся найлепшым трэнерам года ва Украіне ў 2016-м і 2018-м гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі