Галоўны трэнер футбольнай зборнай Германіі не прыедзе на яе матч у Барысаў

31/05/2019 - 10:47

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Германіі не прыедзе на яе матч са зборнай Беларусі ў Барысаў. Ёахім Лёў трапіў у бальніцу ў Фрайбургу ў сувязі з парушэннем кровазвароту. Як інфармуе Bild, прычынай пагаршэння здароўя трэнера стала траўма, якую ён атрымаў на трэніроўцы.

Як вядома, зборныя Беларусі і Германіі згуляюць адборачны матч чэмпіянату Еўропы 8 чэрвеня на "Барысаў-Арэне".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі